.

.
МЕНЮ

Выстава творчасці Васіля Шаранговіча і яго знакамітых вучняў

18 красавіка 2024 года ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава «Васіль Шаранговіч (1939–2021). Асоба. Мастак. Настаўнік». Праект прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі.

Васіль Шаранговіч увайшоў у гісторыю беларускага мастацтва як выдатны майстар станковай і кніжнай графікі са своеасаблівым творчым почыркам. У графіцы яскрава праявілася яго асаблівае мастацкае мысленне, пачуццё лініі і формы. Несумненнай заслугай Васіля Шаранговіча з'яўляецца ператварэнне гэтага віду мастацтва ў самастойную галіну нацыянальнай мастацкай культуры і стварэнне беларускай школы графікі – станковай і кніжнай.

Паўнапраўны суаўтар эпохі, Васіль Пятровіч заўсёды быў зоркім і ўважлівым творцам, аддаваў перавагу глыбокаму рашэнню абраных тэм. Яго старанна прапрацаваныя і кампазіцыйна бездакорныя работы з цягам часу набылі зусім новае гучанне і поліфанічнасць, дзе кожны фрагмент можна разглядаць як самастойны твор.

Выстава ўключае дзве часткі. Першая прысвечана творчасці Васіля Шаранговіча. Тут прадстаўлены яго класічныя работы, у тым ліку серыя «Памяці вогненных вёсак», партрэт Францыска Скарыны, яго малюнкі, партрэты Максіма Танка. Гэта частка заканчваецца акварэлямі, якія прысвечаны Мядзельшчыне і Нарачанскаму краю.

Другую частку праекта прысвяцілі вучням народнага мастака Беларусі і яго працы ў Акадэміі мастацтваў.

Наведвальнікі ўбачаць каля 70 графічных работ самых вядомых выпускнікоў В. Шаранговіча.

На выставе экспануецца каля 100 работ Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага саюза мастакоў, а таксама сям'і мастака.

Наведаць выставу можна па 19 мая 2024 года.

Падрыхтавана паводле матэрыялаў БЕЛТА

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.