State Educational Institution
"ACADEMY OF EDUCATION"

.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

Выстава беларускага мастацтва XVII–XIX стагоддзяў

27 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца выстава «Сімвалы, атрыбуты і алегорыі ў мастацтве Беларусі XVII–XIX ст.».

Экспазіцыя выставы раскрывае ў першую чаргу сімвалічны аспект мастацтва Беларусі XVII–XIX ст., які раней разглядаўся ў падобных праектах у агульным кантэксце знаёмства з традыцыйнай культурай. Каля 100 твораў жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, старадрукаваных кніг, створаных на працягу гэтага перыяду, прэзентуюць Нацыянальны мастацкі музей і Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Канцэпцыя экспазіцыі прадугледжвае чатыры тэматычныя раздзелы: сімвалы, атрыбуты і алегорыі ў выявах Маці Божай, Ісуса Хрыста, яго вучняў і паслядоўнікаў. Апошняя зала выставы прысвечана партрэтнаму жывапісу, дзе на прыкладзе вобразаў дзяржаўных дзеячаў, духоўных асоб, сямейных пар адлюстравана бесперапынная традыцыя выкарыстання сімвалічных дэталяў, якія раскрываюць патаемны сэнс твора. 

Выстава будзе працаваць да 13 кастрычніка 2024 года ў галоўным корпусе музея.

Падрыхтавана паводле сайта https://artmuseum.by

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.