.

.
МЕНЮ

«Вясновыя перазовы: жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара „Роднага слова“»

28 сакавіка 2024 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыйнае мерапрыемства «Вясновыя перазовы: жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара „Роднага слова“».

Першы вясновы выпуск навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» прысвечаны паэткам-юбіляркам Ганне Новік і Еўдакіі Лось, паэткам-сучасніцам Соф’і Шах і Людміле Кебіч, пісьменніцам – аўтарам зборніка жаночай навелы з кніжнай серыі «Сучасная беларуская літаратура». Архіўныя даследаванні часопіса прысвечаны творчасці Ларысы Александроўскай і Яўгеніі Пфляўмбаўм. Ілюстрацыі сакавіцкага нумара «Роднага слова» таксама зроблены жанчынамі. А жывапіснае палатно «Подых вясны» народнай мастачкі Беларусі Раісы Кудрэвіч нават пакіне фонды Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і будзе прадстаўлена падчас мерапрыемства.

Таксама чакаецца экспрэс-прэзентацыя музейна-часопісных праектаў «Роднага слова» і сумесных ініцыятыў, якія накіраваны на папулярызацыю беларускай культуры і дазволіць наведвальнікам пазнаёміцца з метадычнымі магчымасцямі часопіса для выкарыстання ў педагагічнай, бібліятэчнай і музейнай дзейнасці педагогаў.

У мерапрыемстве прымуць удзел аўтары і партнёры часопіса, Народны літаратурны тэатр «Жывое слова», струнны ансамбль «La vie», студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Уваход вольны.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13. Пачатак: 17:00.

Падрыхтавана паводле матэрыялаў сайта https://bellitmuseum.by

 

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.