.

.
МЕНЮ

Усебеларускі патрыятычны праект «Памяць пакаленняў у імя будучыні»

З 27 лютага 2024 года ў Магілёве ў межах рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Дзейнасць маладзёжных аб’яднанняў як аснова фарміравання патрыятычнай свядомасці і захавання гістарычнай памяці» распачаўся Усебеларускі патрыятычны праект «Памяць пакаленняў у імя будучыні», прымеркаваны да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, Беларускі дзіцячы фонд.

Мэта праекта – захаванне гістарычнай памяці пра гераізм беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мерапрыемства рэалізуецца ва ўстановах адукацыі з сакавіка па верасень 2024 года.

Да ўдзелу запрашаюцца творчыя калектывы (навучэнцы і педагогі) устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь усіх тыпаў.

У межах праекта будуць праведзены наступныя мерапрыемствы:

  • рэспубліканская акцыя «Гісторыя Перамогі ў асобах» ‒ пошукавая работа пра ветэранаў сваіх населеных пунктаў, стварэнне ў кожнай установе адукацыі тэматычнага інфармацыйнага стэнда;
  • рэспубліканскі конкурс «Наша Перамога. Мая гісторыя» ‒ даследаванні пра сямейныя гісторыі ў ваенны перыяд, стварэнне «Кніг памяці», відэапраектаў з сямейнымі ўспамінамі;
  • рэспубліканская акцыя «Кветкі дабрыні» – добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый, стварэнне гірлянд для памятных мясцін, букетаў для ветэранаў, праектаў тэматычных кветнікаў;
  • Усебеларуская дыктоўка «Я раскажу пра Перамогу».

Па выніках правядзення мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь вызначыць і ўзнагародзіць дыпломамі пераможцаў і прызёраў Усебеларускага патрыятычнага праекта.

З Палажэннем аб правядзенні Усебеларускага патрыятычнага праекта можна азнаёміцца тут.

Паводле матэрыялаў сайта Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.