.

.
МЕНЮ

Тыдзень ведаў у літаратурных музеях Мінска

З пачаткам верасня ў беларускіх музеях распачнецца серыя пазнавальных і творчых мерапрыемстваў для вучняў пад агульнай назвай «Тыдзень ведаў» – спецыяльная музейная праграма для школьнікаў, накіраваная на абуджэнне цікавасці да беларускай літаратуры.

З 1 па 5 верасня ў Літаратурным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 13) будзе прадстаўлена цікавая праграма. Гэта магчымасць не толькі паўтарыць ужо вядомае, але і адкрыць нешта новае і захапляльнае ў літаратурным свеце. Музей прапануе:

  • для 2–5-х класаў – экскурсію па новай выставе «Жылі-былі казкі…» з гульнявой праграмай «Нізка беларускіх казак» (знаёмства з чароўным казачным светам);
  • для 7–9-х класаў – інтэрактыўную праграму «Капітан далёкіх вандровак» (камандная гульня, дзе трэба разгадваць таямніцы жыцця на далёкіх астравах і пераадольваць цяжкасці разам з героямі твораў Янкі Маўра);
  • для 9–11-х класаў – квэсты «Літаратурная экспедыцыя» і «Таямніцы экспазіцый» (у фармаце росшукаў на экспазіцыі вучні знаёмяцца з экспанатамі).

Таксама з 1 па 5 верасня паралельна ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (г. Мінск вул. Акадэмічная, 5) ладзіцца «Тыдзень ведаў». Гэты дні насычаны культурнымі і адукацыйнымі падзеямі – музейна‑педагагічнымі заняткамі, квэстамі, экскурсіямі і нават лялечнымі прадстаўленнямі, усе яны адаптаваны да ўзросту школьнікаў:

  • інтэрактыўная гульня «Я – Міністр грыбной гаспадаркі» (1–5-я класы);
  • квэст-гульня па экспазіцыі музея «Таямніцы дома Песняра» (5–11-я класы) і інш.

Падрабязней пра праграму мерапрыемстваў у музеі Якуба Коласа можна даведацца тут.

Падрыхтавана па матэрыялах афіцыйных сайтаў музеяў

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.