.

.
МЕНЮ

Тыдзень бацькоўскай любові ў Беларусі

З 14 па 21 кастрычніка 2026 года ў Беларусі пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да дзвюх важных дат – Дня маці і Дня бацькі. Гэты перыяд паміж святамі традыцыйна называюць Тыднем бацькоўскай любові.

У гэтыя дні па ўсёй краіне будуць гаварыць пра самае галоўнае – сям’ю, мацярынства, адказнае бацькоўства і сямейныя традыцыі. Мерапрыемствы ахопяць усе рэгіёны краіны.

За арганізацыю мерапрыемстваў адказныя як рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання i мясцовыя ўлады, так і грамадскія арганізацыі, а таксама ўстановы адукацыі, аховы здароўя і культуры.

Цэнтральнай падзеяй стаў фінал VII Рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года», які адбыўся 10 кастрычніка ў Мінску.      

12–13 кастрычніка Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу праводзіць у Полацку Міжнародны форум «Размовы пра важнае: шчаслівая сям’я – моцная дзяржава». 

14 кастрычніка, у Дзень маці, на сцэне Палаца Рэспублікі адбудзецца святочны канцэрт «Для мілых мам» ад Моладзевага тэатра эстрады. У гэты ж дзень Беларуская дзяржаўная філармонія запрашае на канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І. Жыновіча.

Шырокую культурную праграму падрыхтавалі Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, музеі і іншыя ўстановы культуры. У бібліятэцы пройдуць тэматычныя выставы, круглы стол «Шматдзетная Беларусь: духоўныя традыцыі, сямейныя каштоўнасці і будучыня краіны», а таксама інтэрактыўная праграма для бацькоў і дзяцей «Усёй сям’ёй ля кніжнай паліцы». З 14 па 24 кастрычніка на агляднай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі будзе працаваць тэматычная фотазона.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі сумесна з «Белпоштай» арганізуе акцыі «Павіншуем маму поштай!» і «Дзень бацькі». У рамках іх прадугледжана бясплатная перасылка пэўных паштовых картак, набытых у асобных аб’ектах паштовай сувязі праз дадатак «POST MARKET».

У абласцях і рэгіёнах краіны таксама запланаваны свае мерапрыемствы. Сярод іх урачыстыя прыёмы для шматдзетных маці з уручэннем ордэна Маці, тэматычныя акцыі.

Цікава, што да Тыдня бацькоўскай любові Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі прадставіў партрэты беларускіх мамы і таты: сучасных, адукаваных, клапатлівых.

Тыдзень бацькоўскай любові – гэта яшчэ адна магчымасць нагадаць пра каштоўнасць сям’і і падзякаваць тым, хто кожны дзень дорыць дзецям клопат і падтрымку.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

Contacts

"Adukatsiya" Textbook Store

e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. 

  • БЕЗОПАСНОСТЬ И ЗДОРОВЬЕ