.

.
МЕНЮ

Творы Пушкіна на беларускай мове прагучаць на літаратурна-музычнай вечарыне ў Мінску

11 красавіка 2023 года на літаратурна-музычнай вечарыне, якая пройдзе ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, на беларускай мове прагучаць творы А. С. Пушкіна.

Вечарына прысвечана Дню яднання народаў Беларусі і Расіі і 190-годдзю выхаду ў свет рамана ў вершах А. С. Пушкіна «Яўгеній Анегін».

У праграме мерапрыемства: выступленне пісьменнікаў і акцёраў тэатра, чытанне твораў вялікага рускага паэта як у арыгінале, так і ў беларускім перакладзе. Музычным упрыгожаннем вечарыны стануць рамансы на словы Пушкіна ў выкананні навучэнцаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У фае музея будзе арганізаваны кніжны кірмаш. Пачатак а 18:30.

Класік беларускай літаратуры Якуб Колас называў Пушкіна геніем, непераўзыдзеным мастаком паэтычнага слова, творчасць якога глыбока кранула душу песняра. Асаблівае стаўленне да рускай класікі выявілася ў Коласа яшчэ ў дзяцінстве. Найбольш уразіў яго эстэтычны бок паэзіі.

У 1937 годзе, да 100-годдзя з дня смерці А. С. Пушкіна, Якуб Колас пераклаў на родную мову вядомую паэму «Палтава». На працягу ўсяго жыцця Колас неаднаразова выказваў у публіцыстычных артыкулах сваё захапленне геніем рускага паэта, што, безумоўна, аказала моцны ўплыў на фармаванне мастацкага таленту беларускага класіка.

НІА
па матэрыялах БЕЛТА

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.