Паважаныя сябры!
Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае Вас прайсці навучанне ў «Школе юнага гісторыка», якая пачне працу з кастрычніка 2026 года.
Дзейнасць школы накіравана на паглыбленае вывучэнне школьнікамі айчыннай і сусветнай гісторыі, а таксама на знаёмства з гістарычным факультэтам БДУ, яго адукацыйнай і навуковай базай. Слухачы атрымаюць магчымасць удасканаліць веды па гісторыі, археалогіі, этналогіі і музеязнаўстве, азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі навукоўцаў і даследчыкаў, абмеркаваць актуальныя або малавядомыя праблемы з выкладчыкамі, аспірантамі і магістрантамі гістарычнага факультэта.
Удзельнікамі школы могуць стаць вучні 7–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій, а таксама навучэнцы каледжаў Рэспублікі Беларусь. Заяўкі на навучанне прымаюцца па 11 кастрычніка 2026 года з дапамогай рэгістрацыі па адрасе https://hist.bsu.by/school
Заняткі ў «Школе юнага гісторыка» праводзяцца па суботах (па раскладзе) двойчы ў месяц на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, д. 6, час: 14.30). Для іншагародніх удзельнікаў будзе арганізавана анлайн-трансляцыя.
Навучанне ў «Школе юнага гісторыка» бясплатнае.
Уся інфармацыя аб «Школе юнага гісторыка», у тым ліку расклад, размяшчаюцца адмысловых групах (Telegram).
Тэлефон для даведак: +375 17 259 72 23.
Кантактная асоба ад гістарычнага факультэта БДУ – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Дзянісава Алена Рыгораўна, прац. тэл. +375 17 259 72 07.











