Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае вучняў 8–11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) прайсці навучанне ў «Школе юнага філолага».
Падчас заняткаў вучні змогуць:
- атрымаць дадатковую інфармацыю, якая дапаможа падрыхтавацца да ЦЭ, ЦТ і прадметных алімпіяд;
- пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ, яго дзейнасцю і магчымасцямі;
- паспрабаваць сябе ў ролі студэнта;
- даведацца пра перспектывы, якія адкрывае філалагічная адукацыя;
- знайсці сяброў і, магчыма, будучых аднакурснікаў.
«Школа юнага філолага» працуе па дзесяці напрамках:
- Школа англіста,
- Школа беларусіста і славіста,
- Школа германіста,
- Школа кітаязнаўца,
- Школа лацініста,
- Школа літаратуразнаўца і фалькларыста,
- Школа літаратурнага блогера,
- Школа раманіста,
- Школа русіста,
- Школа юнага пiсьменнiка.
Навучанне бясплатнае.
Заняткі праходзяць дыстанцыйна і/ці вочна (філалагічны факультэт БДУ). Пачатак новага сезона – кастрычнік 2023 г. Сачыце за раскладам.
Каб стаць вучнем «Школы юнага філолага», неабходна зарэгістравацца на старонцы адпаведнага напрамку школы. Уся неабходная інфармацыя – па спасылцы: https://philology.bsu.by/by/abiturientu/shkola-yunaga-filolaga.
НІА