.

.
МЕНЮ

Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

Са студзеня па сакавік 2025 года стартуе Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі краіны. Арганізатарам конкурсу выступае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 13-18 гадоў. Асноўная мэта конкурсу – фарміраванне ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.

Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

  • першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога, Мінскага гарадскога падпарадкавання;
  • другі этап (адборачны) – раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне, гарадскі (акрамя г. Мінска);
  • трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога і Мінскага гарадскога падпарадкавання;
  • чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі.

На рэспубліканскім этапе конкурсу юныя экскурсаводы прадставяць тэматычную экскурсію «Музей у чамадане» і аглядную экскурсію ў форме рэкламы адпаведна профілю музея. 

З падрабязнасцямі арганізацыі конкурсу юных экскурсаводаў музеяў можна азнаёміцца ва ўмовах конкурсу

Пераможцы і прызёры заключнага этапу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.

Дадатковая інфармацыя аб ўдзеле ў конкурсе па тэлефоне 8017 3200633, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».

 Падрыхтавана па матэрыялах сайта РЦЭіК

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.