.

.
МЕНЮ

Рэспубліканская экалагічная акцыя «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны»

З лютага па кастрычнік 2025 года праводзіцца рэспубліканская экалагічная акцыя «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны», арганізатарамі якой з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, структурныя падраздзяленні абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў.

Мэта акцыі – фарміраванне экалагічнай культуры вучняў, павышэнне іх актыўнай сацыяльнай пазіцыі праз даследчую і прыродаахоўную дзейнасць, накіраваную на зберажэнне прыродных рэсурсаў і ахову навакольнага асяроддзя.

Удзельнікамі мерапрыемства з’яўляюцца вучні ва ўзросце 12–17 гадоў, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія з’яўляюцца вучнямі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама навучэнцы, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі як індывідуальна, так і калектыўна; педагагічныя работнікі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Акцыя «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны» прапануе ўдзельнікам тры намінацыі: «Мы разам!», «Любіць прыроду – рабіць дабро!», «Экалогія, якую я выбіраю!».

Мерапрыемства праводзіцца ў некалькі этапаў:

  • I – падрыхтоўчы (люты–май);
  • II – раённы (чэрвень–ліпень);
  • III – абласны (Мінскі гарадскі) (жнівень–верасень);
  • IV – рэспубліканскі (заключны) (1–31 кастрычніка, праводзіцца ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства).

Інфармацыя пра вынікі акцыі будзе размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Больш падрабязна аб правядзенні акцыі можна азнаёміцца ва ўмовах.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://rcek.by

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.