.

.
МЕНЮ

Прэмія Пасла КНР

12 лістапада 2024 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры прайшла штогадовая цырымонія ўручэння прэміі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Доўгачаканыя ўзнагароды былі ўручаны 36 школьнікам і студэнтам, 10 настаўнікам кітайскай мовы і 10 установам адукацыі. Спадар Чжан Вэньчуань і намеснік Міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай павіншавалі ўсіх лаўрэатаў і падкрэслілі важнасць беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін.

Заахвочванне таленавітай моладзі з'яўляецца добрым стымулам для далейшай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў з веданнем кітайскай мовы. На дадзены момант больш за 1000 беларускіх студэнтаў навучаюцца ў Кітаі і каля 12 000 кітайскіх студэнтаў – у Беларусі. Партнёрскія адносіны паміж дзвюма краінамі дапамагаюць рэалізацыі сумесных праектаў.

Урачыстае мерапрыемства суправаджалася выставамі, незабыўнымі выступленнямі, фотасесіяй і станоўчымі эмоцыямі.

Наталля Пратасевіч,
кіраўнік адукацыйных праграм
па вывучэнні кітайскай мовы,
ДУА «Гімназія г. Мсціслава»;
фота для прэв’ю: «СБ. Беларусьсегодня»

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.