.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

Пра Янку Маўра – эксклюзіўна, нечакана, цікава

Неардынарны настаўнік, які стаў знакамітым пісьменнікам. Пачынальнік айчыннай дзіцячай літаратуры, чые фантастычныя і прыгодніцкія творы на гады апярэдзілі славутыя сюжэты А. дэ Сент-Экзюперы і А. Гайдара. Творца, які валодаў дарам мастацкага прадбачання і першым апісаў… дыстанцыйную лекцыю… У гэтым годзе адзначаецца 140-годдзе Янкі Маўра – аднаго з заснавальнікаў айчыннай дзіцячай літаратуры, пачынальніка прыгодніцкага і навукова-фантастычнага жанраў у беларускім прыгожым пісьменстве.

Навуковы і метадычны часопіс «Роднае слова» падрыхтаваў тэматычны нумар-альманах, цалкам прысвечаны Янку Маўру (96 старонак, каляровая ўклейка). Гэты нумар выйдзе ў маі і будзе змяшчаць эксклюзіўныя матэрыялы, якія па-новаму асэнсоўваюць жыццё і творчасць пісьменніка, а таксама дапамогуць педагогам цікава і ярка далучыць выхаванцаў да юбілейнай падзеі (дыдактычныя матэрыялы, планы-канспекты ўрокаў, сцэнарныя распрацоўкі пазакласных мерапрыемстваў).

Многія аўтары альманаха дзеляцца ўнікальнымі даследаваннямі, якія будуць друкавацца ўпершыню: вобраз пісьменніка ў сяброўскіх шаржах і эпіграмах, «шпацыр» па яго мінскіх адрасах, гісторыі музейных экспанатаў і многае іншае.

Аформіць падпіску на тэматычны нумар «Роднага слова» (№ 5) можна ў аддзяленнях «Белпошты» (да 26 красавіка) або на сайце часопіса https://rod-slova.by/subscribe (да 19 красавіка), дзе таксама будзе даступная электронная копія.

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.