.

.
МЕНЮ

Паэтычная старонка «Жанчына – Сусвет сусветаў»

Янка Купала
Урывак з паэмы «Магіла льва»

О, шмат прыгожанькіх дзяўчатаў
Старонцы нашай Бог прыдбаў!
Царэвіч ехаць мог бы ў сваты
К ёй не адной, каб толькі знаў.

Душы і сэрцайка такога
І той бязмернай дабраты
Шукаці хіба толькі ў Бога, –
Ў другіх людзей не знойдзеш ты.


На беларускую дзяўчыну,
Калі тут праўду ёй аддаць,
Ніхто йшчэ каменем не кінуў
І не паважыцца кідаць.

Янкa Ciпaкoў
Жанчына

Aд pyк, aд вycнaў, aд вaчэй твaix
Пaчaўcя cвeт – лacкaвы i пaкopны.
A штo былo, cкaжыцe мнe, дa ix
У зaiнeлaй з нeлюбi пpacтopы?

Як гpэлicя б aд пoзipкaў цяжкix
Myжчыны y cвaiм мyжчынcкiм гopы,
Kaлi б цябe нe выcнiлi вякi –
Цябe, штo гэтaк шчoдpa ўcix aдopыць.

Пpыйшлa ты – квeткi выpacлi ля xaт,
I гнёзды нapaджaлi птyшaнят,
I цёплa cтaлa ўcюды, нiбы ў лeцe.

Myжчынa ycмixнyўcя caм caбe,
Бo зpaзyмeў, caмoтны, – зa цябe
Hямa нiчoгa лacкaвeй нa cвeцe!

Мікола Шабовіч
***
Як на цябе, я, мабыць, не глядзеў
Шчэ ні на кога – толькі на ікону.
Спатканая сягоння неспадзеў,
Ты не мая, але мая да скону.
Ты нараджаеш рыфмы і радкі,
У тваім паглядзе яснаспевіць лета.
О, як крануцца мне тваёй рукі,
Мая Джаконда і мая Джульета?!.
Як і прыйшла, ты пойдзеш неспадзеў,
Хоць не мая, але мая да скону.
Як на цябе, я, мабыць, не глядзеў
Шчэ ні на кога – толькі на ікону.

Сяргей Грахоўскі
Прызнанне

Як я жыў без цябе?
І не ведаў, што недзе на свеце,
За глухімі лясамі,
За сотнямі ўзгоркаў і меж,
Не на дальнім сузор’і,
А ў нас, на планеце
Ты ў зялёным і ціхім завулку жывеш.
Як я жыў без цябе?
А маглі ж не сустрэцца ніколі,
За паўкрока
Адно аднаго абмінуць,
Разысціся, як сцежкі расходзяцца ў полі,
І не знаў бы за страту каго папракнуць.
Мабыць, трэба было
Праваліцца у пекла,
Траціць блізкіх, пакутаваць,
Мерзнуць, гарэць,
Ратавацца,
Каб лютая сцюжа не ссекла,
Каб цябе пад Палярнаю зоркай сустрэць.
І пазнаць,
І адразу забыцца аб крыўдзе,
Каб убачыць праменьчыкі
Ў зрэнках тваіх,
Нарадзіцца ізноў
І паверыць, што прыйдзе
І збавенне, і шчасце
Адно на дваіх;
Падабрэць, памякчэць,
Назаўседы скарыцца
Непадкупнай
Суровай тваёй чысціні,
Каб істоты тваёй адкрываць таямніцы,
Каб душу гартаваць на высокім агні.
Час ляціць і ляціць,
Завіруха завеяла скроні,
Пакідаюць насечкі
Гады на ілбе.
Я гляджу на цябе,
Я дзіўлюся і сёння,
Чым я жыў без цябе,
Як я жыў без цябе?...

Рыгор Барадулін
Княгіня

Княгіня хараства, я верны Ваш халоп,
Капрызаў Вашых неадступны лёкай,
I колькі навальніц ні адгуло б,
Мне не наблізіцца да Вас, далёкай.
Я ведаю, што і не ведаеце Вы,
Хто ў Вас адну нахабна закаханы,
Хто толькі думкаю аб Вас жывы
I на крыжы мілосці ўкрыжаваны.
Вы долам, як нябёсамі, йдзяцё,
Каб у прыгнечанай душы світала,
I радуецца, як дзіцё, жыццё,
Што на зямлю лагода завітала.
Зірне на Вас – зарок забудзе мніх,
Без Вас прыдворня уздыханцаў гіне.
Дык ведайце, што першы сярод іх
Я, Ваш халоп пакорнейшы, Княгіня.

Падрыхтавана па матэрыялах адкрытых інтэрнэт-крыніц

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.