.

.
МЕНЮ

Па старонках абноўленага Нацыянальнага атласа Беларусі

26 верасня 2024 года ў Мінску адбылася прэзентацыя абноўленага Нацыянальнага атласа Беларусі, які ўпершыню быў выдадзены ў 2002 годзе. Гэты картаграфічны твор ахоплівае ўсе аспекты існавання і развіцця нашай краіны, з’яўляючыся асновай для планавання і прагназавання ў сацыяльна-эканамічнай сферы.

Стварэнне новага атласа стала вынікам працы больш за 400 спецыялістаў і ўзаемадзеяння каля 50 органаў дзяржаўнага кіравання, што дазволіла аб’яднаць велізарную колькасць дадзеных і навуковых звестак.

Сучасны атлас уключае 20 раздзелаў, 348 старонак і 704 карты, што на 56 старонак і 112 карт больш за папярэднія выданні, таксама ён мае абноўленую паліграфічную версію.

Кожная лічба ў Нацыянальным атласе Беларусі праверана работнікамі Белстата. Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева падкрэсліла, што атлас не проста зборнік дадзеных, а важны інструмент для аналізу сацыяльна-эканамічных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь.

Дадзенае выданне служыць асновай для навуковых даследаванняў і дзяржаўнай палітыкі, дазваляючы карыстальнікам адсочваць змены і прымаць абгрунтаваныя рашэнні. Дадзеныя прадстаўлены ва ўдасканаленай графічнай візуалізацыі, што палягчае працу з інфармацыяй карыстальнікам і павышае інфармаванасць грамадзян.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта «СБ Беларусь сегодня»;
фота Кірыла Стасько

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.