State Educational Institution
"ACADEMY OF EDUCATION"

.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

«Лясное бортнiцтва Беларусi»

У выдавецтве «Беларусь» у серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя» пабачыла свет кніга «Лясное бортнiцтва Беларусi» (складальнікі: Р. С. Гамзовiч, І. Д. Осiпаў).

Выданне знаёміць чытачоў са старадаўнiм промыслам беларусаў – лясным бортнiцтвам, якое ў 2020 годзе было ўключана ў Рэпрэзентатыўны спiс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Бортніцтва з’яўляецца пачатковай формай культурнага пчалярства і своеасаблівай формай догляду пчол, заснавана на развядзенні і ўтрыманні лясных пчол-баровак у штучных дуплах – борцях, пазней у калодах-вуллях.

Беларускае бортніцтва захавала багатую спадчыну, традыцыйныя практыкі, прафесійны слоўнік, абрады і традыцыі, звычаёвае права, народную медыцыну, кухню і іншыя элементы матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры нашага народа.

У кнізе прыведзена шмат цiкавых фактаў з ricтopыi развiцця промыслу, расказваецца пра сучасны стан, даюцца парады, як правiльна зрабiць самастойна калоду-борць, апiсваюцца этапы догляду пчол у залежнасцi ад пары года. Асобныя раздзелы выдання прысвечаны шкоднiкам пчол i прадуктам, якiя вырабляюць насякомыя i якiя карысныя для чалавека.

Кнiга прызначана для дзяцей i дарослых – ycix тых, хто цiкавiцца пытаннямi беларускай культуры i этнаграфii.

 

НІА
па матэрыялах сайта https://izdatelstvo.by

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.