State Educational Institution
"ACADEMY OF EDUCATION"

.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

Конкурс прафесійнага майстэрства «MstislavlSkills–2024»

У Мсціславе прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства «MstislavlSkills–2024», удзельнікамі якога сталі вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі некалькіх раённых цэнтраў – Мсціслава, Чавус, Горак і Краснаполля.

Конкурс з'яўляецца адным з прафарыентацыйных мерапрыемстваў Мсціслаўскага дзяржаўнага будаўнічага каледжа. Яго мэта – пазнаёміць моладзь са спецыяльнасцямі, якія можна атрымаць у МДБК, а таксама прыцягнуць у каледж студэнтаў.

Маладым людзям было прапанавана стаць удзельнікамі конкурсу па некалькіх кампетэнцыях, такіх як «Электрамантаж», «Цагляная муроўка», «Кіраванне машынна-транспартнымі сродкамі».

Для вучняў – гасцей прафмерапрыемства – прадстаўнікі каледжа правялі квэст-гульню. Выпускнікі ўстаноў адукацыі раёна з задавальненнем кіравалі трактарам, грузавіком, выконвалі пагрузку бетоннага блока аўтакранам.

Па выніках конкурсу пераможцы ў кожнай кампетэнцыі былі ўзнагароджаны прызамі і дыпломамі.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://mstlife.by

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.