.

.
МЕНЮ

IV Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый»

З лютага па лістапад 2024 года праводзіцца IV Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Мэта конкурсу – патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне моладзі праз далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне і даследаванне рэгіянальных народных традыцый і наогул беларускага народнага мастацтва.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі (узроставыя катэгорыі: 10–13 гадоў, 14–18 гадоў), а таксама педагагічныя работнікі, якія ажыццяўляюць падтрымку і метадычнае суправаджэнне праектна-даследчай дзейнасці.

Творчыя праекты ўдзельнікаў, накіраваныя на даследаванне, захаванне, папулярызацыю традыцыйнай беларускай культуры, рэканструкцыю і творчае пераасэнсаванне нацыянальнай спадчыны, павінны выконвацца паводле наступных намінацый:

  • «Культурныя традыцыі і абрады роднага краю»;
  • «Музычная спадчына маёй Радзімы»;
  • «Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны».

Падрабязней з умовамі правядзення фестывалю-конкурсу можна азнаёміцца тут.

Падрыхтавана паводле сайта Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.