.

.
МЕНЮ

Інтэрактыўная праграма «Горад Максіма»

Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску запрашае 12 верасня мінчан і гасцей сталіцы акунуцца ў атмасферу мінулага стагоддзя і наведаць эксклюзіўную інтэрактыўную праграму «Горад Максіма».

Праграма складаецца з дзвюх частак: мультымедыйная прэзентацыя «Мінск часоў Багдановіча», дзе з дапамогай рэдкіх архіўных фатаграфій і паштовак з фондаў музея можна патрапіць на вуліцы старога Мінска, убачыць яго архітэктуру, побыт, адчуць атмасферу пачатку XX стагоддзя.  

Працягам сустрэчы стане тэматычны квэст «Стары Мінск». Займальнае падарожжа ў мінулае разгорнецца ў залах пастаяннай музейнай экспазіцыі, дзе гасцям прапануюць выканаць інтэрактыўныя заданні і праверыць свае веды па гісторыі горада.

Гэта выдатная магчымасць убачыць сталіцу такой, якой яе ведаў класік, адчуць хараство старога Мінска і адкрыць для сябе яго самыя нечаканыя таямніцы.

Для наведвання праграмы патрабуецца папярэдні запіс па тэлефоне +375 17 3552295.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://bagdanovich.museum.by/

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

Contacts

"Adukatsiya" Textbook Store

e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. 

  • БЕЗОПАСНОСТЬ И ЗДОРОВЬЕ