State Educational Institution
"ACADEMY OF EDUCATION"

.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

Гомельшчына вітае сяброў!

27 сакавіка 2023 года Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі гасцінна сустракаў каманды ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з усіх рэгіёнаў рэспублікі, г. Мінска і ліцэя БДУ.

Юных аматараў роднай мовы чакаюць два алімпіядных выпрабаванні: напісанне водгуку на прапанаваны мастацкі твор і выкананне комплекснай работы.

У вольны час гасцей Гомельшчыны чакае вельмі насычаная праграма: наведванне тэатра, палацава-паркавага ансамбля, сустрэчы з пісьменнікамі, выкладчыкамі і студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, інтэлектуальная гульня з Леанідам Клімовічам і іншае.

Спадзяемся, што алімпіядны тыдзень будзе напоўнены плённай працай і яскравымі ўражаннямі. А нашай камандзе жадаем поспехаў і перамог! 

 

 

Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.