.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

Геаграфічны фотаконкурс «Зямля мая беларуская»

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у геаграфічным фотаконкурсе «Зямля мая беларуская».

Мерапрыемства прымеркавана да Года міру і стварэння і заклікана аб'яднаць лепшыя фотаздымкі пра нашу краіну, яе жывапіснасць і разнастайнасць пейзажаў, унікальных людзей і самабытны ўклад іх жыцця. Праект таксама дазволіць зацікавіць удзельнікаў беларускай гісторыяй, літаратурай, мастацтвам, архітэктурай, геаграфіяй.

Фотаконкурс складаецца з сямі намінацый:

  • «Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц»;
  • «Зямля пад белымі крыламі»;
  • «Людзі зямлі беларускай»;
  • «Куфар жыцця»;
  • «Камяніцы, і гмахі, і вежы»;
  • «Вёска, о родная вёска мая!»;
  • «Праз дым стагоддзяў».

Кожная намінацыя мае сваю накіраванасць. З патрабаваннямі да конкурсных работ можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце.

Каб стаць удзельнікам праекта, неабходна да 31 кастрычніка 2023 года ўключна прайсці рэгістрацыю і загрузіць не больш за тры фатаграфіі па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfAq26Ob1O0n6K5d1gaVwA-wlGl3HWx6Y1E2AetdIlSm7hI-w/viewform. Удзельнічаць можна ў адной ці ва ўсіх намінацыях.

Работы, дасланыя на конкурс, будуць правераны на арыгінальнасць і ацэнены экспертным журы. Работы фіналістаў прымуць удзел у выставе на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў снежні 2023 года.

Арганізатары конкурсу – факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

НІА
па матэрыялах сайта https://bsu.by

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.