.

.
МЕНЮ

Фестываль дзіцячай кнігі «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!»

2 сакавіка 2023 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пройдзе фестываль дзіцячай кнігі «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!». Арганізатары мерапрыемства – Коласаўскі музей, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска, кнігарня «Акадэмкніга».

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змогуць сустрэцца з вядомымі пісьменнікамі і народным артыстам Беларусі Эдуардам Ханком, пазнаёміцца з беларускімі настольнымі гульнямі, паўдзельнічаць у розных майстар-класах, паглядзець мультфільм «Класікі і шахматы» і фільм «Птушыны транзіт. Зімовая гавань», а таксама накіравацца ў падарожжа па сядзібе «У пушчах Палесся».

Запланаваны круглы стол, прысвечаны магчымасці сістэмнага сумеснага падыходу музеяў і школы да вывучэння творчасці Якуба Коласа, і адкрыццё выстаўкі друкаваных выданняў «Перабытых часоў ніць».

НІА
па матэрыялах БЕЛТА

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.