15 верасня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, здабыткаў нацыянальнай культуры, фарміравання патрыятызму, высокага пачуцця грамадзянскага абавязку адбудзецца дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Мерапрыемства пачнецца а 14-й гадзіне ў аўдыторыі 330 (корп. 3). Дыктаваць тэкст будзе загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ Дзмітрый Васільевіч Дзятко.
Трансляцыя дыктанта арганізуецца таксама на афіцыйным YouTube-канале БДПУ. Да ўдзелу анлайн запрашаюцца школьнікі, студэнты, супрацоўнікі вышэйшых навучальных устаноў і ўсе жадаючыя.
Па заканчэнні дыктоўкі арыгінальны тэкст будзе размешчаны на слайдзе, усе ўдзельнікі змогуць самастойна праверыць узровень сваіх ведаў.
НІА
па матэрыялах сайта БДПУ ім. М. Танка