State Educational Institution
"ACADEMY OF EDUCATION"

.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

Для турыстаў выдадзены зборнік праваслаўных беларускіх маршрутаў

Гэтым летам для многіх юных вандроўнікаў краіны настольным даведнікам стаў зборнік турыстычна­-экскурсійных маршрутаў «Праваслаўныя святыні Беларусі».

Выданне ўбачыла свет нядаўна і прызвана сарыентаваць групы школьнікаў, калі яны будуць складаць экскурсіі, звязаныя з праваслаўнай культурай і гісторыяй Беларусі. Маршруты былі распрацаваны навучэнцамі пад кіраўніцтвам педагогаў у рамках іх удзелу ва ўсебеларускай маладзёжнай экспедыцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства» і ў рэспубліканскім грамадзянска-патрыятычным праекце «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».

Аўтары зборніка слушна адзначаюць, што Беларусь – краіна з багатай гісторыяй, якая пакінула свой след у выглядзе мноства ўнікальных помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры. Праваслаўныя святыні Беларусі – гэта не проста архітэктурныя аб’екты, гэта месцы, дзе захоўваецца духоўная спадчына народа, дзе людзі знаходзяць суцяшэнне і натхненне. Турыстычна-экскурсійныя маршруты па праваслаўных святынях маюць вялікае значэнне як для навучэнцаў устаноў адукацыі, так і для паломнікаў і звычайных турыстаў. Яны дазваляюць людзям азнаёміцца з гісторыяй і культурай праваслаўя рэгіёна, наведаць старажытныя манастыры і храмы, паглыбіцца ў атмасферу духоўнасці.

Зборнік турыстычна-экскурсійных маршрутаў «Праваслаўныя святыні Беларусі» быў апублікаваны абмежаваным тыражом. Натуральна, што задаволіць попыт усіх жадаючых яго атрымаць немагчыма, але знайсці яго можна і ў адкрытым доступе — на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Інтэрнэт-крыніца: РВУ «Выдавецкі дом „Педагагічная прэса“»  

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.