State Educational Institution
"ACADEMY OF EDUCATION"

.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

3 ліпеня 2024 года Беларусь адзначыць Дзень Незалежнасці (Дзень Рэспублікі) і 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю нашай краіны яркай старонкай гераічнай доблесці беларускага народа. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дзень Незалежнасці Беларусі сёння – гэта, перш за ўсё, дзень памяці ўсіх тых, хто на палях бітваў і ў тыле цаной асабістага жыцця змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Тых, хто ў пасляваенны час уздымаў нашу дзяржаву з руін, будаваў заводы і фабрыкі, дамы, дзіцячыя сады і школы. У цяперашні час гэты дзень аб'ядноўвае ўсіх, хто памятае гісторыю сваёй краіны, хто сваёй працай і талентам робіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

У гонар гэтых падзей 2–3 лiпеня па ўсёй краіне пройдуць масавыя ўрачыстасці і гулянні. Рэспубліканскія святочныя мерапрыемствы адбудуцца ў Мінску. Так, 2 ліпеня ў Палацы рэспублікі пройдуць урачыстае сабранне і канцэрт майстроў мастацтваў «Шлях да Незалежнасці», 3 ліпеня – святочны парад і тэатралізаваны эпізод «80 пераможных гадоў» на пр. Машэрава каля стэлы «Мінск – горад-герой».

Праграмай свята запланаваны ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў культуры і гала-канцэрт майстроў мастацтваў, якія адбудуцца ў Вялікім тэатры.

Завершацца святочныя мерапрыемствы канцэртам майстроў мастацтваў Беларусі і Расіі «Героям-вызваліцелям – памяць на стагоддзі» і святочным феерверкам, які ў 23:00 расквеціць неба ў горадзе-героі Мінску, а таксама ў Брэсцкай крэпасці-героі і абласных гарадах.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – гэта ўвасабленне повязі пакаленняў і іх плённай працы, сімвал міру, росквіту і дабрабыту на нашай зямлі.

Са святам, паважаныя суайчыннікі!

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.