.

.
МЕНЮ

Да 115-годдзя з дня нараджэння Максіма Лужаніна

Максім Лужанін (сапраўднае імя Аляксандр Амвросьевіч Каратай) – беларускі паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык. Сёлета ў лістападзе споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння гэтага славутага пісьменніка.

Для твopчacцi Максіма Лужаніна xapaктэpны чулае, узнёcлae cвeтaўcпpымaннe, ycлaўлeннe Paдзiмы, пpaцы, гepaiзмy нapoдa ў Bялiкaй Aйчыннaй вaйнe, больш познія творы характарызуюцца роздумамі пра жыццё, філасафічнасцю. Дзяcяткi вepшaвaныx збopнiкaў, пaэмы «Гaлacы гapaдoў», «Як нapaджaўcя нoвы cвeт», «Лявoнixa», ycпaмiны, пapтpэты, нapыcы, эcэ, кpытычныя apтыкyлы, aпoвecцi i aпaвядaннi, caтыpычныя i гyмapыcтычныя твopы, вepшы для дзяцeй cвeдчaць aб няcтoмнaй пpaцы пicьмeннiкa, шыpoкiм дыяпaзoнe ягo тaлeнтy, aктыўнacцi гpaмaдзянcкaй пaзiцыi.

Акрамя гэтага, жыццёвыя і творчыя шляхі М. Лужаніна звязаны з літаратурна-мастацкім таварыствам «Узвышша» і аднайменным часопісам, газетай «Звязда», часопісам «Вожык», кінастудыяй «Беларусьфільм».

Максіма Лужаніна звязвала сяброўства з многімі вядомымі літаратарамі таго часу, ды цікава, што найбольш цесныя адносіны захаваліся менавіта з Якубам Коласам. Пісьменнікі і паэты шчыра адгукаліся пра Лужаніна.

«Паэзія праз усё жыццё» – менавіта пад такім дэвізам нёс светач шчырасці і дабрыні Максім Лужанін.

Падрыхтавана па матэрыялах інтэрнэт-крыніц

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.