.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

Да 105-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі

1 студзеня 1919 г. было абнародавана рашэнне І з'езда Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі). Старшынёй яе Часовага рабоча-сялянскага ўрада стаў Дзмітрый Фёдаравіч Жылуновіч.

У склад БССР увайшлі Мінская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, а таксама часткі Віленскай, Смаленскай, Ковенскай, Чарнігаўскай губерняў. Такім чынам, з утварэннем БССР Беларусь набыла ўсе асноўныя атрыбуты дзяржаўнасці і атрымала прызнанне ў свеце.

Утвораная як буферная, БССР, другі раз абвешчаная 31 ліпеня 1920 г., першапачаткова валодала як суверэнітэтам, так і ўсімі атрыбутамі дзяржавы – тэрыторыяй, насельніцтвам, сістэмай органаў публічнай улады, прававой сістэмай і фінансамі. Пасля заключэння 18 сакавіка 1921 г. Рыжскага мірнага дагавора з Польшчай Савецкая Беларусь, чыя першапачатковая тэрыторыя ахоплівала толькі 6 паветаў былой Мінскай губерні з насельніцтвам 1,5 млн чалавек, стала рэспублікай – заснавальніцай Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР) і цэнтрам збірання беларускіх земляў і беларускага народа ў адзінай Беларускай дзяржаве.

У выніку ўз'яднання ў 1924 і 1926 гг. у склад Беларускай ССР былі вернуты беларускія раёны Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. Тым самым былі створаны больш спрыяльныя ўмовы для эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця беларускага народа і яго дзяржаўнасці. У верасні–лістападзе 1939 г. была адноўлена гістарычная справядлівасць, і землі Заходняй Беларусі, захопленыя Польшчай, уз'ядналіся з БССР. Па выніках Другой сусветнай вайны Беларусь стала дзяржавай – заснавальніцай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Менавіта таму незалежная Рэспубліка Беларусь, з'яўляючыся правапераемнікам БССР, мусіць беражліва захоўваць імёны старшынь беларускай нацыянальнай эліты, якія ўзвысілі будынак нацыянальнай дзяржаўнасці.

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.