.

.
МЕНЮ

Беларуская выцінанка ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

4 снежня 2024 года на 19-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА было вырашана ўключыць адзін з атрыбутаў беларускай нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Выцінанка» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы, якое шырока распаўсюджана ў Беларусі. Рамяство, якое ўзнікла яшчэ ў XVI стагоддзі, сёння стала папулярным яшчэ больш. Сучасная выцінанка – гэта адна з эстэтычных асноў беларускай культуры і менталітэту. Яна актыўна выкарыстоўваецца ў афармленні жылых дамоў, рэстаранаў, культурных устаноў. Без выцінанкі не абыходзіцца ніводнае беларускае традыцыйнае свята.  

Уключэнне гэтага рамяства ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва стала вынікам сумеснай працы майстроў выцінанкі, экспертаў і спецыялістаў па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Міністэрства культуры, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Міністэрства замежных спраў і прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА.

З уключэннем «Выцінанкі» ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА налічваюць шэсць беларускіх элементаў.

Для даведкі: Сёння ў Cпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны: абрад «Калядныя цары» (2009), Будслаўскі фэст (2018), абрад «Юраўскі карагод» (2019), культура бортніцтва (2020), саломапляценне (2022), выцінанка (2024).

Падрыхтавана па матэрыялах БЕЛТА;
фота: Беларусь.24

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.