.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

Анонс ліпеньскага нумара часопіса «Роднае слова»

Фарміраванне і развіццё ў навучэнцаў функцыянальнай адукаванасці разглядаецца як найважнейшая мэта сучаснай адукацыі і адзін з каштоўнасна-мэтавых прыярытэтаў грамадства і дзяржавы.

Навуковы і метадычны часопіс «Роднае слова» сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі пачынае цыкл публікацый «Функцыянальная адукаванасць: тэорыя і практыка». Матэрыялы, скіраваныя на навукова-метадычную падтрымку настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, пачнуць выходзіць з ліпеньскага нумара 2023 г. (у тым ліку заданні для фарміравання асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў, дыягнастычныя матэрыялы і інш.).

Ліпеньскі нумар «Роднага слова» таксама адметны публікацыямі спецыяльнага раздзела «Сучасная купаліяна». Аўтары выдання папоўняць яе цікавымі аповедамі, удумлівымі даследаваннямі і ўжо анансаванымі раней сенсацыйнымі фотаздымкамі Янкі Купалы, яго бацькоў і пісьменнікаў-сучаснікаў. На каляровых вокладках чытачы ўбачаць рэпрадукцыі твораў з фондаў Беларускага саюза мастакоў, якія друкуюцца ў межах часопіснага праекта «Фарбы. Постаці. Натхненне», прымеркаванага да 85-годдзя грамадскага аб’яднання.

Больш падрабязна са зместам ліпеньскага нумара можна пазнаёміцца тут.

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.