.

.
МЕНЮ

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня 2025 года Беларусь адзначыць Дзень Незалежнасці (Дзень Рэспублікі) і 81-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю нашай краіны яркай старонкай гераічнай доблесці беларускага народа. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дзень Незалежнасці Беларусі сёння – гэта, перш за ўсё, дзень памяці ўсіх тых, хто на палях бітваў і ў тыле цаной асабістага жыцця змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Тых, хто ў пасляваенны час уздымаў нашу дзяржаву з руін, будаваў заводы і фабрыкі, дамы, дзіцячыя сады і школы. У цяперашні час гэты дзень аб'ядноўвае ўсіх, хто памятае гісторыю сваёй краіны, хто сваёй працай і талентам робіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

У гонар гэтых падзей 3 лiпеня па ўсёй краіне пройдуць масавыя ўрачыстасці і гулянні. У сталіцы ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі на аднайменнай плошчы пачнецца ў 12 гадзін. У гэты ж час каля Палаца спорту адбудзецца канцэртная праграма «Магістраль нашай Незалежнасці». Цэнтральная падзея свята – гала-канцэрт «Моцныя ў адзінстве, адзіныя ў песні» – пройдзе каля стэлы «Мінск – горад-герой» у 21:00. Завершыцца вечар акцыяй «Праспяваем гімн разам!» і святочным феерверкам, які ў 23:00 расквеціць неба ў горадзе-героі Мінску.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – гэта ўвасабленне повязі пакаленняў і іх плённай працы, сімвал міру, росквіту і дабрабыту на нашай зямлі.

Са святам, паважаныя суайчыннікі!

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.