.

.
МЕНЮ

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

3 ліпеня 2026 года Беларусь адзначыць Дзень Незалежнасці (Дзень Рэспублікі) і 82-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю нашай краіны яркай старонкай гераічнай доблесці беларускага народа. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дзень Незалежнасці Беларусі сёння – гэта, перш за ўсё, дзень памяці ўсіх тых, хто на палях бітваў і ў тыле цаной асабістага жыцця змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Тых, хто ў пасляваенны час уздымаў нашу дзяржаву з руін, будаваў заводы і фабрыкі, дамы, дзіцячыя сады і школы. У цяперашні час гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто памятае гісторыю сваёй краіны, хто сваёй працай і талентам робіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

Адной з галоўных падзей Дня Незалежнасці стане гала-канцэрт і акцыя «Праспяваем гімн разам!» каля стэлы «Мінск – горад-герой». Канцэрт пачнецца ў 21:00 і працягнецца да 00:10.

Святочныя мерапрыемствы пройдуць таксама каля Палаца спорту, у Верхнім горадзе, а таксама на розных пляцоўках ва ўсіх раёнах сталіцы. Гасцей чакаюць канцэртныя праграмы, кірмашы, спартыўныя святы, інтэрактыўныя пляцоўкі і мерапрыемствы з удзелам артыстаў і творчых калектываў.

Яркім завяршэннем свята стане феерверк, які ў 23:00 расквеціць неба ў некалькіх лакацыях Мінска.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – гэта ўвасабленне повязі пакаленняў і іх плённай працы, сімвал міру, росквіту і дабрабыту на нашай зямлі.

Са святам, паважаныя суайчыннікі!

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

Contacts

"Adukatsiya" Textbook Store

e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. 

  • БЕЗОПАСНОСТЬ И ЗДОРОВЬЕ