.

.
МЕНЮ

18 мая – Міжнародны дзень музеяў

Штогод 18 мая адначаецца Міжнародны дзень музеяў. У гэты дзень музеі арганізуюць разнастайныя мерапрыемствы для сваіх наведвальнікаў і падкрэсліваюць сваё значэнне для грамадскага развіцця.

Мэта Міжнароднага дня музеяў – прыцягнуць увагу грамадскасці да таго факту, што музеі з'яўляюцца важным сродкам культурнага абмену, узбагачэння культур і развіцця ўзаемаразумення, супрацоўніцтва і міру паміж народамі. Упершыню свята было адзначана 40 гадоў таму.

У гэтым годзе тэма Міжнароднага дня музеяў – «Музеі, адукацыя і навуковыя даследаванні». Яна падкрэслівае ключавую ролю культурных інстытуцый у забеспячэнні цэласнага адукацыйнага вопыту і падштурхоўвае да стварэння больш свядомага, устойлівага і інклюзіўнага/разнастайнага свету. Музеі спрыяюць развіццю дапытлівасці, творчасці і крытычнага мыслення, з'яўляюцца дынамічнымі адукацыйнымі цэнтрамі і платформамі для вывучэння і распаўсюджвання новых ідэй.

 

У Беларусі звычайна ў гэты дзень усе музеі можна наведваць бясплатна. У краіне дзейнічаюць 153 дзяржаўныя музеі, у тым ліку чатыры нацыянальныя і 13 – рэспубліканскага падпарадкавання. 52 % музеяў – краязнаўчыя. Этнаграфічныя і гістарычныя музеі складаюць 23 %, мастацкія – 13 %, літаратурныя – 10 %. Акрамя гэтага, у нашай краіне дзейнічае 479 музеяў сістэмы Міністэрства адукацыі, каля 200 музеяў іншых міністэрстваў і ведамстваў, 14 музеяў, створаных грамадскімі аб'яднаннямі, і 7 прыватных. За гады незалежнасці Беларускай дзяржавы ўдалося не толькі захаваць, але і пашырыць сетку музейных устаноў. Спецыялісты працуюць над стварэннем зводнага электроннага каталога музейных каштоўнасцей, які дазволіць пазнаёміцца з гістарычнай і культурнай спадчынай народа.

 

Найбольш вядомая традыцыя свята – штогадовы фестываль «Ноч музеяў». Наведвальнікаў запрашаюць на аўтарскія экскурсіі, ладзяць інтэрактыўныя праграмы, арганізуюць лекцыі і майстар-класы, праводзяць мерапрыемствы для дзяцей, паколькі часта на «Ноч музеяў» прыходзяць цэлымі сем'ямі.

Ноч музеяў 2024 у Беларусі пройдзе 18–19 мая. Рашэнне аб удзеле ў акцыі, а таксама фармат мерапрыемства кожны музей выбірае самастойна. Падрабязная інфармацыя – на сайце https://nochmuzeev.by.

 

Музеі выступаюць захавальнікамі памяці, месцамі, дзе ажывае мінулае. Пазнаёміцца з побытам розных народаў, гістарычнымі асаблівасцямі жыцця ў іншых краінах, даведацца, чым жылі людзі ў мінулыя стагоддзі, – усё гэта можна зрабіць у музеі.

Міжнародны дзень музеяў – важнае свята і сапраўдны культурны феномен. Ён не толькі нагадвае жыхарам розных краін пра неабходнасць любіць і ведаць сваю гісторыю, але і дазваляе наладзіць дыялог паміж рознымі краінамі і народамі ў маштабах цэлага свету. Захаванне вопыту, абмен ведамі, развіццё ўзаемаразумення і ўзаемапавагі паміж прадстаўнікамі розных культур – ключавыя задачы гэтага свята.

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.