.

.
МЕНЮ

1 мая – Свята працы!

1 мая ў Беларусі адзначаецца Свята працы – агульнарэспубліканскі святочны дзень. Ён устаноўлены Указам Прэзідэнта краіны № 157 ад 26 сакавіка 1998 года і мае больш як векавую гісторыю.

Доўгі час дзень 1 мая адзначаўся як Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных усіх краін. А ў 1997 годзе яго перайменавалі ў Свята вясны і працы.

Першамай ў сучасным выглядзе ўзнік у канцы XIX стагоддзя, калі працоўныя пачалі патрабаваць увядзенне васьмігадзіннага працоўнага дня. 1 мая 1886 года сацыялістычныя і камуністычныя арганізацыі ЗША і Канады зладзілі шэраг мітынгаў і дэманстрацый. У ліпені 1889 года парыжскі кангрэс II Інтэрнацыяналу абвясціў 1 мая Днём салідарнасці працоўных усяго свету і прапанаваў штогод адзначаць яго дэманстрацыямі з сацыяльнымі патрабаваннямі.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года свята стала афіцыйным: у гэты дзень праводзіліся дэманстрацыі працоўных і ваенныя парады. Зараз Першамай адзначаецца ў 142 краінах свету.

Свята 1 Мая ўслаўляе стваральную працу, з'яўляецца сімвалам салідарнасці і сацыяльнай адказнасці. На дзяржаўным узроўні ў гэты дзень успамінаюць абаронцаў Радзімы, ушаноўваюць чалавека працы, ветэранаў прадпрыемстваў і працаўнікоў, якія дэманструюць высокія паказчыкі ў рабоце.

У гэты дзень прафсаюзныя арганізацыі арганізуюць мітынгі, у буйных гарадах праводзяцца гулянні, відовішчныя мерапрыемствы, канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы на плошчах і ў парках. Многія людзі ладзяць пікнікі з выездам на прыроду.

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.