8 июля 2022 года с 11:00 до 13:00 на базе музыкального зала оздоровительного лагеря «Чайка» ГУДО «Борисовский центр экологии и туризма» управления по образованию Борисовского райисполкома стартует областной проект «Память и боль белорусской земли». Данное мероприятие создано по инициативе Главного управления по образованию Минского облисполкома совместно с Государственным архивом Минской области.

Рамантычнае, таямнічае і самабытнае свята ў гонар сонца і росквіту прыроды – Купалле – са старажытных часоў аб’ядноўвае ўсіх усходніх славян. Беларусы таксама любяць Купалле і адзначаюць асаблівым чынам.

У паганскія часы Купалле сустракалі напярэдадні летняга сонцастаяння. Пазней, калі да яго далучыліся і хрысціянскія вераванні, на беларускіх землях замацаваліся дзве традыцыі часу святкавання: паводле юліянскага календара – 22-23 чэрвеня, паводле грыгарыянскага – у ноч з 6 на 7 ліпеня.

У межах правядзення IX Форуму рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы адбылася маладзёжная патрыятычная акцыя «Цягнік Памяці». Праект стартаваў 21 чэрвеня ў Брэсце, а фінішаваў у Мінску 3 ліпеня. За два тыдні школьнікі пабывалі ў 15 гарадах Саюзнай дзяржавы.

У 2022 годзе Магілёў адзначае 755-годдзе. Юбілейная дата аб'яднала жыхароў і гасцей абласнога цэнтра, прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў, а сам Магілёў ператварыўся ў адну вялікую святочную пляцоўку.

З 2 ліпеня па 4 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстава «Беларусь. 1941–1945: Подзвіг. Трагедыя. Памяць», прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.