21 кастрычніка 2022 года Нацыянальны інстытут адукацыі запрашае прыняць удзел у рэспубліканскім навукова-метадычным семінары «Вывучэнне творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа: ад метадычных ідэй да іх практычнага ўвасаблення», які адбудзецца ў анлайн-фармаце. Для ўдзелу ў семінары запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, дактаранты, аспіранты, магістранты, студэнты, настаўнікі.
Праблемнае поле семінара
- Сучасныя падыходы да вывучэння творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.
- Лінгвістычны і культуралагічны аспекты вывучэння творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.
- Эфектыўны педагагічны вопыт вывучэння спадчыны Янкі Купалы і Якуба Коласа ва ўстановах адукацыі.
Рабочыя мовы семінара: беларуская, руская. Рэгламент выступлення – да 7 хвілін.
Заяўкі па ўстаноўленай форме на ўдзел у семінары прымаюцца да 18 кастрычніка 2022 г.
Удзел у семінары бясплатны.
Рашэнне аб уключэнні даклада ў праграму семінара і рэкамендацыі для публікацыі матэрыялаў у навукова-метадычных часопісах прымае аргкамітэт. Спасылкі для падключэння анлайн будуць дасланы пасля прыняцця рашэння аб уключэнні даклада ў праграму семінара.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:
Матэрыялы дакладаў аб’ёмам да 14000 знакаў (шрыфт Times New Roman 14 пт, міжрадковы інтэрвал – паўтарачны) павінны быць пададзены ў электронным фармаце. Схемы, малюнкі, табліцы і інш., на якія робяцца спасылкі ў тэксце, выконваюцца ў фармаце .tif, .jpg, .cdr.
Заяўкі і тэксты дакладаў дасылаюцца на электронны адрас: lThis email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.