6 лютага 2020 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца семінар «Асаблівасці работы з вучэбным дапаможнікам „Беларуская літаратура“ для 9 класа».
Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі.
Праблемнае поле семінара:
- структурна-змястоўныя асаблівасці вучэбнага дапаможніка;
- метадычныя рэкамендацыі па рабоце з вучэбным дапаможнікам;
- асаблівасці метадычнага апарату вучэбнага дапаможніка;
- выкарыстанне электроннага адукацыйнага рэсурсу ў адукацыйным працэсе.
Жадаючым прыняць удзел у рабоце семінара неабходна да 3 лютага 2020 года даслаць заяўку на электронны адрас: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.
НІА