21 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Выкарыстанне дыдактычных і дыягнастычных матэрыялаў, распрацаваных у кантэксце кампетэнтнаснага падыходу, у працэсе навучання вучэбным прадметам „Беларуская мова“ і „Беларуская літаратура“».

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты органаў кіравання адукацыяй, спецыялісты сістэмы дадатковай адукацыі дарослых.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Фарміраванне ў вучняў прадметных, асобасных і метапрадметных кампетэнцый у працэсе навучання вучэбнаму прадмету «Беларуская мова».
  • Фарміраванне ў вучняў прадметных, асобасных і метапрадметных кампетэнцый у працэсе навучання вучэбнаму прадмету «Беларуская літаратура».
  • Фарміраванне чытацкай пісьменнасці пры навучанні беларускай мове і літаратуры.
  • Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу пры навучанні беларускай мове і літаратуры на базавым і павышаным узроўнях.

 

Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 18 кастрычніка 2016 года выслаць заяўку па прапанаванай у інфармацыйным лісце форме на электронны адрас: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it..

 

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.

 

 

НІА