13 лістапада 2017 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Беларускі літаратурны працэс пачатку XXI стагоддзя: падзеі, з’явы, постаці».

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, іншыя педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых, а таксама ўсе зацікаўленыя ў нестэрэатыпным успрыманні беларускай літаратуры.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання: 

  • Паняцце літаратурнага працэсу. Літаратурнае жыццё ў Беларусі 2000–2010-х гадоў: спецыфіка літаратурнай прасторы, літаратурныя падзеі, праекты, удзельнікі літаратурнага працэсу і інш.
  • Беларуская літаратура пачатку ХХІ стагоддзя як эстэтычны і мастацкі феномен: агляд асноўных тэндэнцый развіцця прозы, паэзіі, драматургіі.
  • Стратэгіі і перспектывы выжывання прыгожага пісьменства ў новай інфармацыйнай рэальнасці. Чытач сучаснай беларускай літаратуры ў люстры сацыялагічных даследаванняў.
  • Адукацыйны патэнцыял найноўшай беларускай літаратуры (прадстаўленасць у змесце літаратурнай адукацыі; шляхі і спосабы актуалізацыі ў працэсе навучання літаратуры; зварот да сучаснай літаратуры ў кантэксце вучэбна-даследчай дзейнасці вучняў; інфармацыйныя адукацыйныя рэсурсы і г. д.).

 

Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.

Для ўдзелу ў семінары неабходна да 10 лістапада 2017 года выслаць заяўку па прапанаванай форме на электронны адрас This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it..

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.

 

НІА