Print
Category: Анонсы журналов

***

Выпадак з практыкі. Пасяджэнне літаратурнага аб’яднання пры абласной газеце «Зара». Жанчына-пенсіянер крытыкуе вершы маладога аўтара: «Дрэвы не могуць глядзець у спіну закаханых, як вы напісалі. У дрэў няма вачэй».

У пэўнай часткі нават дарослых чытачоў, тэлегледачоў, наведвальнікаў мастацкіх салонаў наіўны рэалізм, пры якім ставіцца знак роўнасці паміж мастацтвам і жыццём, робіцца ваяўнічым: «Не можа быць, бо так не бывае ў жыцці».

 Новая рубрыка

Лекцыі

***

Сёмы год запар юстыцратам Кнайпхофа абіраўся Карл Вільгельм Іеранім фон Кросбах – высокі, сівавусы, даўгалыгі ўдавец, нашчадак рыцараў-тэўтонаў. Пры кожнай нагодзе Кросбах любіў пахваліцца трохсотгадовым радаводам. Але тым гарачым поўднем юстыцрат не згадваў прашчураў нават у думках, паколькі справа, дзеля якой ён брыў у дом на Грунэрштрасэ (Зялёная вуліца, дзе з большага жылі бондары і зялёніўшчыкі), была трагічнай, скрушнай і жалобнай.

 

«Андрэй Станкевіч і Таемнае Мастацтва»

гора Конева

***

Гэта быў цудоўны бацька.

Здавалася, не знайсці пытання, на якое ў яго не будзе адказу. Я не памятаю выпадку, калі б ён адмовіў нам з братам ва ўвазе і разуменні.

Калі бацька працаваў за сталом, можна было ціхенька падлезці пад пашку і гадзінамі стаяць і сапець, паглядаючы, як з пад пяра малююцца тоненькія радкі з дробненькіх літарак. Гэты почырк не кожная машыністка чытала.

Асабліва я любіла, як увечары пасля работы і вячэры бацька прыляжа на канапу з газетай. А я тутачкі са сваёй кніжкай. Як ён чытаў! Ціха, сваім прафесійным барытонам, ствараючы вобразы і характары.

Слова пра бацьку

Да юбілею Уладзіміра Юрэвіча

 

***

Пасля халоднага буфету з фаршыраванымі яйкамі, вяндлінай, тостамі, ікрой, шнапсам і шампанскім, якім звычайна частаваўся ва ўрачыстай залі палітычны сакратарыят перад нарадай, першым у пакой для паседжанняў увайшоў Н. Пасля таго як яго прынялі ў вышэйшы орган краіны, ён адчуваў сябе ў бяспецы толькі ў гэтым памяшканні, нягледзячы на тое, што ён быў усяго міністрам пошты і паштовыя маркі да мірнай канферэнцыі спадабаліся А., чутку пра гэта ён ведаў з асяроддзя Д., а, дакладней, ад Е.; аднак яго папярэднікі, нягледзячы на хутчэй падпарадкаванае становішча пошты ў колах дзяржаўнай машыны, зніклі без вестак, і нават калі шэф таемнай паліцыі С. прыязна з ім абыходзіўся, пажаданым гэта не было – шукаць тых, хто знік.

Фрыдрых Дзюрэнмат

Зрынанне 1971

 

 

НІА
па матэрыялах часопіса «Маладосць»