Print
Category: Анонсы журналов

Часопіс «Роднае слова» мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, зацікаўленасці чытачоў кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.

На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі краіны. Вучням і настаўнікам, студэнтам, аспірантам, прафесійным вучоным прэзентуюцца найлепшыя літаратуразнаўчыя, мовазнаўчыя, культуралагічныя працы.

«Роднае слова» называюць сапраўднай энцыклапедыяй, бо на яго старонках заўсёды прадстаўлены матэрыялы з розных галін навукі: філалогіі, культуралогіі, мастацтвазнаўства, педагогікі. Менавіта па гэтых спецыяльнасцях часопіс адносіцца да ліку рэцэнзаваных выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Унікальнасць навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» – у яго тэматычнай разнастайнасці, належным навуковым узроўні, актуальнасці праблематыкі публікацый, высокай культуры беларускага слова.

 

Чытайце ў № 6 часопіса «Роднае слова» за 2016 год:

 

Літаратура і час

 

Лявонава Ева. «У сузіранні неаслабным, у нязменнасці пастаяннай…»: Анёлы ў біблейскай парадыгме.           

Грамадчанка Таіса. «Сказаць сваё слова…»: Гістарычны шлях народа ў прозе Генрыха Далідовіча.        

Бароўка Ванда. Постаці дзеячаў беларускай культуры ў лірыцы Уладзіміра Караткевіча.            

Фіцнер Таццяна. Жаночыя вобразы рамана «Пакліканыя» Валянціны Коўтун праз прызму «жаночага чытання».     

Верына Ульяна. Нацыянальная паэтычная традыцыя і авангард у перакладах кнігі «З Вяліміра Хлебнікава» Алеся Разанава.     

 

Мовы рысы непаўторныя

 

Даніловіч Мікола. Служэнне роднаму слову: Да юбілею Васіля Шура.            

Шур Васіль. Прозвішчы жыхароў маёй малой радзімы.         

Антанюк Марына. Афіцыйныя мовы як сімвал беларускай дзяржавы.             

Бабіч Юрый. Лексіка з нацыянальна-культурным кампанентам у сучасным публіцыстычным дыскурсе.      

Молчан Алена. Дзеяслоўная лексіка ў складзе «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх».  

Гаўрош Ніна, Нямковіч Ніна. Канцэпт душа ў беларускіх мастацкіх дыскурсах.   

Каўрус Алесь. Словы, людзі, час: Лінгвааповеды. Працяг                

Бунько Наталля. Лясныя пажары: Прафесійная лексіка.  

Сцяцко Павел. Онімы пісьменнікаў. Працяг    

 

Методыка і вопыт

 

Зелянко Вольга. Арфаграфічныя веды як кампанент зместу навучання беларускай арфаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі      .       

Мартынкевіч Святлана. Рытарычная кампетэнцыя як лінгваметадычнае паняцце. 

Данілішына Алена, Савіч Таццяна. Стратэгія актыўнай ацэнкі: Навучальны семінар-трэнінг.   

Пшанічная Ларыса. «Збяры Беларусь у сваім сэрцы…»: Тэставыя заданні.              

Зелянко Вольга, Караткевіч Вячаслаў, Праскаловіч Вольга, Радзевіч Аляксандр, Якуба Святлана. Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры: Трэці (абласны) этап ХХХІІ Рэспубліканскай алімпіяды. 2015/2016 навучальны год. 

 

Нацыянальная і суветная культура

 

Барвенава Ганна. Строй беларускай эліты: рэканструкцыя. Працяг                 

Валанцэвіч Наталля. Увасабленне драматургіі Уладзіслава Сыракомлі на сцэнах гарадоў беларусі ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя.          

Мышкавец Ірына. Атэстаты сталасці як крыніца інфармацыі пра Максіма Багдановіча і яго аднакласнікаў. 

Бунеева Дар'я. Тэматычнае кола твораў кіча ў мастацкай культуры сучаснай Беларусі. 

Макарэвiч Ганна. Відэаарт у сучасным музычным мастацтве.                 

 

На кніжную паліцу. Рытановіч М. А як па-беларуску?: Пра даведнікі «А як па-беларуску. Прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» і «125 папулярных выслоўяў» З. Санько.

 

Крытыка і  бібліяграфія. Ляшчынская В. Слоўнік колеравобразаў: Пра ч. 1 выдання «Лінгвапаэтычны слоўнік колеравобразаў мовы беларускай паэзіі першай трэці ХХ ст.» І. Струц; Шандроха Н. Настольная кніга для настаўніка-філолага: Пра дапаможнік «Методыка выкладання беларускай мовы» В. Ляшчынскай.

 

Асновы бяспекі жыццядзейнасці. Дземенкавец Д. Асцярожна – электрычны ток.

 

Каляндар памятных датаў і юбілейных дзён на 2016 год. Жнівень.

 

Крыжаванка. Целеш В. Чэрвень з касою.