Сябры! Аўтары цяперашнія і будучыя!
Часопіс «Маладосць» даўно хоча стварыць «дзіцячы» нумар, у які ўвайшлі б… Не, не дзіцячыя вершыкі або «казачкі для чытання нанач» (хаця і яны таксама, чаму б і не), а ўсё тое, што закранае, уздымае, узварушвае, зрушвае, пракладае: пытанні-праблемы-задачы-шляхі, звязаныя з выхаваннем новага пакалення. З выхаваннем, у першую чаргу, эстэтычным, грамадзянскім, маральным, эмацыйным, духоўным, літаратурным.
Што патрабуецца / прымаецца на разгляд / будзе сустрэта прыхільна / з удзячнасцю прынята ў друк:
- яркія, вострыя, «паваротныя» артыкулы тых, хто ведае, што піша;
- гутаркі з тымі, каму ёсць што сказаць (калі Вы такі чалавек – прапануйце сябе: пагутарым);
- аўтарытэтныя меркаванні па актуальных пытаннях, выказаныя ў форме невялікіх эсэ;
- развагі, назіранні, прапановы, парады – усё, што сапраўды мае карысць;
- мастацкія творы «на тэму».
Хочам бачыць аўтарамі гэтага выпуска:
- настаўнікаў з вялікай літары;
- сапраўдных псіхолагаў;
- свяшчэннікаў;
- бацькоў, бабуль, дзядуль;
- дзяцей, якім ёсць што сказаць дарослым;
- празаікаў і паэтаў.
«Дзіцячы» нумар «Маладосці» запланаваны на першае паўгоддзе 2021 года. Чакаем прапаноў ад гэтага дня і да першага дня вясны.
Рэдакцыя часопіса «Маладосць»