Print
Category: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Працягваецца прыём работ на літаратурны конкурс «Чытаем кнігі Уладзіміра Ліпскага». Арганізатарам мерапрыемства выступіла ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска».

Асноўнымі мэтамі конкурсу з'яўляюцца паглыбленне чытацкіх уяўленняў пра тэматычную і жанравую разнастайнасць творчасці Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага, пашырэнне чытацкага кругагляду шляхам прыцягнення ўвагі да тэматыкі і праблематыкі твораў пісьменніка, развіццё чытацкай самастойнасці, удасканаленне чытацкіх уменняў; выхаванне ў чытачоў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту высокіх маральных якасцей, патрыятызму, эстэтычнага густу, умацаванне сувязі паміж пакаленнямі.

Спаборніцтва праходзіць у двух узроставых катэгорыях: 8–11 гадоў і 12–15 гадоў.

Намінацыі мерапрыемства:

 

Конкурсныя работы з пазнакай «На конкурс „Чытаем кнігі Уладзіміра Ліпскага“» прадстаўляюцца ў дзіцячыя бібліятэкі горада Мінска да 20 кастрычніка 2016 года. Таксама ў матэрыяле павінна быць пазначана, якія творы пісьменніка натхнілі чытача.

Падвядзенне вынікаў ажыццяўляе журы ў перыяд з 21 кастрычніка па 15 лістапада 2016 года. Старшыня журы – І. А. Буторына, метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З больш падрабязнай інфармацыяй наконт патрабаванняў да конкурсных работ і кантактаў арганізатараў можна азнаёміцца на сайце «Детские библиотеки Минска».

 

Падрыхтавала Святлана Курганава,
студэнтка 2 курса факультэта журналістыкі
Інстытута журналістыкі БДУ,

па матэрыялах сайта http://blog.childlib.by