У межах тыдня замежных моў ва ўстановах адукацыі Мсціслаўскага раёна прайшла міжнародная квэст-гульня «Lingua». Вучні прадэманстравалі свае веды па англійскай, нямецкай і кітайскай мовах. Эрудыты школ былі аб’яднаны ў каманды, якія падрыхтавалі відэаролікі-загадкі для супернікаў па пажаданай замежнай мове.

Квэст-гульня складалася з модулей у форме відэасюжэтаў: «Славутыя мясціны», «Нацыянальная кухня», «Валюта», «Літаратура», «Made in…», «Святы», «Выбітныя асобы», «Адзенне», «Музыка», «Сімвалы краіны» і г. д. У анлайн-фармаце на працягу тыдня для каманд дэманстраваліся відэазагадкі ад вучняў раёна і міжнародных экспертаў з Англіі, Германіі і Кітая. Адказы прымаліся толькі на замежнай мове. Па выніках гульні перамаглі каманды «Luck», «Polyglots», «Cool experts».

Наталля Пратасевіч,
кіраўнік РМА настаўнікаў замежных моў
Мсціслаўскага раёна