Print
Category: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

23–24 лютага 2022 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца заключны этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных предметах «Грамадазнаўства», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Беларуская мова», «Беларуская літаратура». Мерапрыемства пройдзе ў рэжыме анлайн на платформе Zoom.

У заключным этапе конкурсу прымуць удзел вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі – пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў – з усіх рэгіёнаў Беларусі: абласных цэнтраў, г. п. Акцябрскі, Асіповічаў, Баранавічаў, Бабруйска, Барысава, Браслава, Бярозы, Драгічына, Жабінкі, Жодзіна, Жыткавічаў, Заслаўя, Ліды, Маладзечна, Пінска, Светлагорска, Скідзеля, Барысаўскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Уздзенскага, Камянецкага, Кіраўскага, Клецкага, Кобрынскага, Любанскага, Мінскага, Чавускага раёнаў.

23 лютага конкурсныя іспыты адбудуцца па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі» (секцыя «Гісторыя – культурная спадчына і сучаснасць»), «Грамадазнаўства» (секцыя «Чалавек і сучаснае грамадства»).

24 лютага ўдзельнікі конкурсу прадставяць свае даследчыя работы па вучэбных прадметах «Беларуская мова» (секцыя «Лінгвістыка») і «Беларуская літаратура» (секцыя «Літаратуразнаўства»).

Фармат работы секцый (прадстаўленне работ) – выступленне з дакладам з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі.

Праграма правядзення і спісы ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных предметах «Грамадазнаўства», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале https://adu.by па спасылцы: https://adu.by/ru/uchitelyu/konkurs-rabot-issledovatelskogo-kharaktera-po-uchebnym-predmetam-belaruskaya-mova-belaruskaya-litaratura-obshchestvovedenie-vsemirnaya-istoriya-istoriya-belarusi.html.

Вынікі работы секцый «Гісторыя – культурная спадчына і сучаснасць» і «Чалавек і сучаснае грамадства» будуць апублікованы на нацыянальным адукацыйным партале https://adu.by 24 лютага, «Лінгвістыка» і «Літаратуразнаўства» – 25 лютага.

НІА