Print
Category: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Нацыянальны цэнтр дзіцячай творчасці дзяцей і моладзі запрашае наведаць Рэспубліканскую выставу-конкурс дзіцячай творчасці «Беларусь – мая мова і песня». Мерапрыемства ладзіцца ў рамках VI Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!».

Сёлета ў намінацыі конкурсу «Выяўленчае мастацтва» («Жывапіс», «Графіка») аб'яўлена тэма: «Мелодыя беларускай душы». Таму творчыя праекты ўдзельнікаў прысвечаны музыцы, якая жыве ў душы кожнага беларуса, расказвае пра яго мары і спадзяванні. Змест работ раскрывае меладычнасць беларускіх песень, прыгажосць танца, самабытнасць вясковых музыкаў, каларыт нацыянальнага касцюма.

Тэматыкай намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» заяўлена «Мастацкая спадчына Беларусі». Творчыя работы ўдзельнікаў адлюстравалі рэгіянальныя традыцыі народнай прыкладной творчасці па напрамках «Кераміка», «Мастацкая саломка», «Мастацкі роспіс», «Выцінанка», «Мастацкі тэкстыль», «Лялька», «Мастацкая апрацоўка прыродных матэрыялаў».

Намінацыя «Анімацыйны фільм» прадстаўлена работамі, выкананымі ў графічнай і аб'ёмнай мультыплікацыі (пластылінавая анімацыя, маляваная анімацыя, змешаная тэхніка, лялечная анімацыя і інш.) на тэму: «Мамчына калыханка».

На YouTube-канале Нацыянальнага цэнтра дзіцячай творчасці дзяцей і моладзі па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=ED8ail87wKo можна азнаёміцца з анлайн-экскурсіяй па выставе «Беларусь – мая мова і песня».

НІА
па матэрыялах сайта https://nchtdm.by