Print
Category: Дневник абитуриента

З 7 кастрычніка 2017 года на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачынае працу «Школа юнага гісторыка».

Слухачамі школы могуць стаць вучні 7–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій.

Мэта школы – паглыбленае вывучэнне гісторыі; аказанне дапамогі вучням 7–11 класаў у вывучэнні сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі.

Заняткі праводзяцца па суботах (па раскладзе 2 разы ў месяц) на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6, аўд. 23, час: 14:30). Таксама плануецца дыстанцыйны ўдзел.

Навучанне бясплатнае.

Заяўкі прымаюцца па 6 кастрычніка 2017 года з дапамогай рэгістрацыі на сайце гістарычнага факультэта па адрасе: www.hist.bsu.by/school.

Уся інфармацыя аб «Школе юнага гісторыка» размяшчаецца на сайце гістарычнага факультэта БДУ ў раздзеле «Абітурыенту»/«Школа юнага гісторыка».

Тэлефон для даведак: +375 (17) 209-55-98.

 

НІА
па матэрыялах гістарычнага факультэта
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта