У межах правядзення IX Форуму рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы адбылася маладзёжная патрыятычная акцыя «Цягнік Памяці». Праект стартаваў 21 чэрвеня ў Брэсце, а фінішаваў у Мінску 3 ліпеня. За два тыдні школьнікі пабывалі ў 15 гарадах Саюзнай дзяржавы.

У 2022 годзе Магілёў адзначае 755-годдзе. Юбілейная дата аб'яднала жыхароў і гасцей абласнога цэнтра, прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў, а сам Магілёў ператварыўся ў адну вялікую святочную пляцоўку.

З 2 ліпеня па 4 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстава «Беларусь. 1941–1945: Подзвіг. Трагедыя. Памяць», прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі народнымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта «Жывыя крыніцы», прымеркаванага да Году гістарычнай памяці.

2 ліпеня ва ўнутраным дворыку Мірскага замка адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны Дню Незалежнасці.