Print
Category: Новостная лента

Маладзёжны парламент пры Брэсцкім гарадскім Савеце дэпутатаў сумесна з юнармейцамі Паста Памяці запусціў праект «Атрад пакаленняў», прысвечаны Году гістарычнай памяці і 50-годдзю Паста Памяці, у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». Плануецца сабраць зводны атрад юнармейцаў мінулых гадоў, якія 28 ліпеня 2022 года, у дзень вызвалення Брэста, заступяць на Пост Памяці і яшчэ раз адстаяць вахту ля Вечнага агню. Удзельнічаць у праекце могуць як былыя постаўцы, так і тыя, хто хацеў, але не змог трапіць у юнармейскі атрад.

Сваю гісторыю Пост № 1 у Брэсцкай крэпасці пачаў 4 сакавіка 1972 года. Вахта Памяці ля Вечнага агню не перарывалася, за гэты час яе адстаялі амаль 100 тысяч чалавек.

У 2022 годзе за значны ўнёсак у патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі, рэалізацыю праекта «Пост Памяці Брэсцкай крэпасці», актыўны ўдзел у міжнародным міратворчым руху калектыў ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста» ўзнагароджаны прэміяй «За духоўнае адраджэнне».

НІА
па матэрыялах БЕЛТА