Print
Category: Праздники и знаменательные даты

Штогод 30 ліпеня адзначаецца Міжнародны дзень сяброўства, афіцыйна ўстаноўлены Асамблеяй ААН у 2011 годзе. Гэты дзень заснаваны на прызнанні актуальнасці і важнасці значэння сяброўства паміж людзьмі і дзяржавамі ва ўсім свеце як высакароднага і вельмі каштоўнага пачуцця. Задача свята – прыцягненне моладзі, у тым ліку будучых лідараў, да грамадскай дзейнасці, скіраванай на паважлівае ўспрыманне розных культур.

Перад светам стаіць вялікая колькасць выклікаў і пагроз. Жабрацтва, гвалт, парушэнне правоў чалавека перашкаджаюць устойліваму развіццю чалавецтва. Супрацьстаяць гэтым бедам можна праз сяброўства, якое робіць нас бліжэй. Толькі разам можна дасягнуць згоды і стабільнасці.

Міжнародны дзень сяброўства з’яўляецца папулярным святам у розных краінах свету. У гэты дзень людзі віншуюць адзін аднаго, надаючы асаблівую ўвагу знаёмым і сябрам.

У шэрагу краін, дзе адзначаецца Міжнародны дзень сяброўства, не выключэннем з’яўляецца наша Беларусь. З самых першых дзён атрымання незалежнасці мы заявілі пра сябе як мірную дзяржаву, здольную сябраваць, падтрымліваць добрыя адносіны са сваімі суседзямі і з рознымі краінамі па ўсёй Зямлі. Наша краіна з’яўляецца адным з ініцыятараў і актыўным удзельнікам рэгіянальных інтэграцыйных структур і праектаў, уносіць істотны ўклад ва ўмацаванне міжнароднай бяспекі і стабільнасці.

Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 182 краінамі свету і на сённяшні дзень прадстаўлена 69 загранустановамі ў 58 дзяржавах, з улікам акрэдытацыі паслоў па сумяшчальніцтве – у 114.

Міжнародны дзень сяброўства з'явіўся зусім нядаўна, але паспеў ужо набыць папулярнасць у шэрагу краін Зямнога шара. Ён адзначаецца для таго, каб нагадаць сябрам аб іх важным месцы ў нашым жыцці і падкрэсліць, што менавіта дзякуючы такім адносінам жыццё чалавека становіцца духоўна багацей, ярчэй і пазітыўней.

НІА