Print
Category: Праздники и знаменательные даты

2016 год, Год культуры, перадае эстафету 2017-му – Году навукі, які аб’яўлены ў Беларусі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Год навукі мае на мэце павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

Урадам сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам будзе распрацаваны і зацверджаны Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі, які адлюстроўвае ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйную дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Рэалізацыя плана мерапрыемстваў будзе спрыяць развіццю айчынных навуковых школ, вузаўскай і галіновай навукі для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту краіны, павелічэнню навуковага патэнцыялу Беларусі, падтрымцы творча думаючых маладых навукоўцаў і спецыялістаў, іх патрыятычнаму выхаванню.

Няхай жа 2017 год прынясе як мага больш творчых здзяйсненняў і яркіх перамог, незабыўных уражанняў і цікавых сустрэч!

Моцнага здароўя, выдатнага настрою, плённай працы і спраўджаных мар!

 

НІА